Акцыя «Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску»
22.02.202321 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» у рамках свята Купала-ФЭСТ на базе ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» правялі для навучэнцаў і педагогаў акцыю «Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску», галоўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя роднай мовы.
Сябры клуба прапанавалі ўсім жадаючым згуляць у інтэрактыўныя гульні «Знаўцы слоў» і «Сімвалы беларускага арнаменту», растлумачыць галаваломку «Кросанс», а з дапамогай QR-кодаў праверыць свае веды ў галіне роднай мовы. Таксама пазнаёмілі з праектам «З гульнёй праз стагоддзі». Усім жадаючым і неабыякавым да нашай роднай мовы прапанавалі далучыцца да акцыі-эстафеты з хэштэгам #словымовы ў Instagram.
Гэты дзень выклікаў пачуццё гордасці, што наша мова цудоўная і мілагучная.