Беларуская мова – мелодыя сэрца
27.02.2023Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
З 18 па 24 лютага у рамках тыдня традыцыйнай культуры, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, члены Маладзёжнага парламента пры Маладзечанскім раённым Савеце дэпутатаў правялі інтэлектуальную гульню «Беларуская мова – мелодыя сэрца».
18 лютага Драгун Дар'я правяла гульню для навучэнцаў 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Маладзечна». У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага Шыловіч Ксенія і Пешкур Ілля правялі гульню для навучэнцаў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 6 г. Маладзечна». А 24 лютага Іваненка Лізавета для навучэнцаў 8 «Б» i 9 «А» класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна».