РУ БЕ EN

Фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”

16.09.2023
16 верасня 2023 года напярэданні Дня народнага адзінства ў Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” прайшоў раённы фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна.

Фестываль складаўся з дзвюх конкурсных частак: конкурс мастацкай самадзейнасці, удзельнікі якога дэманстравалі свае таленты ў вакальным, харэаграфічным і інструментальным накірунках. І конкурс-выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе былі прадстаўлены работы па наступных намінацыях: мастацкая вышыўка, вырабы з саломкі, народная лялька, выцінанка, валянне. Напярэданні фестываля былі падведзены вынікі конкурсу-выставы, а пераможцы ўзнагароджаны падчас свята на сцэне.

Усе ўдзельнікі конкурсу мастацкай самадзейнасці былі адзначаны членамі журы (Пекарская І.Ф., настаўнік па вакалу ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”; Стасевіч І.У., настаўнік па классе акардэона, кіраўнік узорнага ансамбля акардыаністаў “Акардэон MIX” ДУА “Гімназія-калледж мастацтваў г. Маладзечна”; Шульжыцкая Н.В., намеснік дырэктара ДУА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”) і ўзнагарожданы дыпломамі ўпраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Акрамя прыемных мелодый, родных спеваў, жывой інструментальнай музыкі для ўсіх прыхільнікаў і аматараў беларускай народнай творчасці была арганізавана інтарактыўная пляцоўка “Беларускае кола” з гульнямі і забавамі, якую правялі Матусевіч Г.І., педагог-арганізатар, і Чаўпіла І.А., культарганізатар.

У ролі вядучай фестывалю беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!” выступіла метадыст Гулецкая А.А.

Нельга забываць гісторыю свайго народа і продкаў, бо менавіта дзякуючы ёй мы такія, якія ёсць. Шмат розных людзей жыве на нашай зямлі, але ўсе мы любім нашу Радзіму, паважаем законы, з’яўляемся сапраўднымі патрыётамі і памятаем, што адзінства народа – гэта сіла і моц краіны. 

Фотогалерея: