РУ БЕ EN

Акцыя «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску» у рамках свята «Купала-ФЭСТ»

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён адзначаецца з 2000 года.

         21 лютага другі год запар ў Міжнародны дзень роднай мовы сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» у рамках свята «Купала-ФЭСТ» на базе ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» правялі для навучэнцаў і педагогаў акцыю «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску», галоўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя роднай мовы.

         Сябры клуба прапанавалі ўсім жадаючым згуляць у інтэрактыўныя гульні «Наша цудоўнае «Ў», «Аз ды букі, потым усе навукі» і «Мова родная – мова модная», а з дапамогай QR-кодаў праверыць свае веды ў галіне роднай мовы. Таксама пазнаёмілі з праектам «З гульнёй праз стагоддзі» і прапанавалі згуляць у гульні: «Рушнік», «Паясы»,«Запляці касу» і «Гарачы блін», склалі пазлы з міфалагічнымі персанажамі і зрабілі фота на памяць.

         Усе прыйшлі да адзінага меркавання, што наша мова самая мілагучная і цудоўная.

 

Фотогалерея: