Тыдзень традыцыйнай культуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
24.02.2024З 19 па 24 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» прайшоў Тыдзень традыцыйнай культуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
У Instagram прайшоў анлайн-чэлендж «Слова беларускае». На працягу ўсяго тыдня публікаваліся відэаролікі навучэнцаў цэнтра, якія чыталі вершы, спявалі песні і паказвалі сцэнкі на беларускай мове.
У фае цэнтра былі арганізаваныя розныя пляцоўкі: паінткросінг «Мая Беларусь», інтэрактыўная пляцоўка «Маладзечанская выцінанка», паэтычная пляцоўка «Каласы роднай мовы».
20 лютага 2024 года прайшла гульня «Карусель беларускіх песень». Культарганізатар Чаўпіло І.А. пазнаёміла навучэнцаў з беларускай народнай музыкай і сучаснай музыкай Беларусі. Таксама пайгралі ў віктарыну «Угадай беларускую музыку».
21 лютага 2024 года педагог-арганізатар Прадуха К.А. правяла інтэрактыўныя гульні «Беларусь – гэта цікава» і «Запляці касу». Навучэнцы даведаліся пра беларускі нацыянальны касцюм, а таксама запляталі на хуткасць косы са стужак.
22-23 лютага педагог-арганізатар Матусевіч А.І. правяла пазнавальную гульню «Дызайн па-беларуску». Навучэнцы перакладалі з рускай на беларускую мову словы, звязаныя з адзеннем, інтэр'ерам і дызайнам. Віктарына «Ці ведаеш ты Беларусь?» паказала, наколькі добра дзеці ведаюць сваю краіну, традыцыі і беларускую кухню.
У завяршэнні тыдня 24 лютага прайшла інтэлектуальна-пазнавальная праграма «Дзе логіка? ».